Па следзе Зубраня
Філіял “Альхоўская сельская інтэграваная бібліятэка” разам з Альхоўскай сярэдняй школай правялi займальны бiблiяграфiчны час з элементамi гульнi “Па следзе Зубраня”, прысвечаны Чырвонай кнізе Беларусі.
Бібліятэкар расказала пра ўнікальнасць беларускай прыроды: нашы лясы, балоты і экасістэмы — сапраўдная прыродная скарбніца.
Дзеці паўдзельнічалі ў літаратурным бібліяаглядзе з гульнёй “Па слядах” — суадносілі след жывёлы і яго ежу, адгадвалі птушак па голасе ў аўдыявіктарыне, а таксама гаварылі пра сімвалы Беларусі — зубра і бусла.
Маленькая сябры роднага краю ўзялі кнігі з выставы, каб працягнуць знаёмства з прыродай дома!
Беларуская прырода — гэта наш неацэнны скарб, які трэба берагчы разам. Чым больш дзеці ведаюць пра родны край, тым бяспечнейшая будучыня ў яго лясоў, балот і жывёл.