Паэт з беларускай душой: Станіслаў Валодзька

11 лістапада адзначае свой 70-гадовы юбілей беларускі паэт Станіслаў Валодзька. З гэтай нагоды ў Астравецкай раённай бібліятэцы правялі вечар-партрэт “Паэт з беларускай душой”.

Асаблівая ўвага была ўдзелена біяграфіі пісьменніка. Школьнікі ўважліва слухалі аповед, уключаліся ў гутарку і абмеркаванне. Таксама гучалі прыгожыя вершы земляка. Да юбілею была падрыхтавана кніжная выстава “Радзімы позірк мілы”, дзякуючы якой кожны мог стаць бліжэй да творчасці таленавітага паэта.