Пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцінай “Ад усёй душы”

Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі запрасіла аматараў літаратуры на чарговае пасяджэнне літаратурна-музычнай гасцінай “Ад усёй душы”: “Пятніца з Уладзімірам Караткевічам”, каб разам адзначыць 95 год з дня яго нараджэння.

Уладзімір Караткевіч — таленавіты аўтар, які змог узняцца над сваім часам. На мерапрыемстве з задавальненнем прайшліся яго літаратурнымі сцежкамі: наведалі яго асабісты пост, паспрабавалі свае сілы ў стварэнні падкастаў, павандравалі праз лабірынты-галаваломкі літаратурнага кросэнса. А таксама вылучылі агульнае жыццёвае крэда: «Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой!»