Памяць захоўваюць жывыя: гадзіна мужнасці ў Рытанскай сельскай бібліятэцы

Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў у філіяле “Рытанская сельская бібліятэка” прайшла гадзіна мужнасці “Памяць захоўваюць жывыя”.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтай памятнай даты і жахлівыя факты пра лагеры смерці, якія сталі сімваламі чалавечых пакут: Азарычы, Асвенцым, Трасцянец, Саласпілс, Бухенвальд і Майданек. На сустрэчы гучалі пранікнёныя вершы, прысвечаныя вязням і трагічным гадам вайны.

Гадзіна мужнасці суправаджалася відэапрэзентацыяй і фотаматэрыяламі. Таксама бібліятэкар правяла тэматычны агляд літаратуры, якая дапамагае сучаснаму пакаленню асэнсаваць маштаб трагедыі і захаваць памяць пра подзвіг і мужнасць людзей.