Пад ветразем дабра і прыгажосці

У  філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №6 імя В.Таўлая” да 95-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча быў праведзены літаратурны навігатар “Пад ветразем дабра і прыгажосці”.

Бібліятэкар расказала аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. Падчас мерапрыемства сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў Уладзіміра Караткевіча падзяліліся прыхільнікі яго творчасці. Усіх зацікавіла выстава “Рыцар чалавечага духу”, на якой былі размешчаны кнігі аўтара розных гадоў выдання.