Падарожжа па краіне маіх правоў

У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка-клуб” прайшла выхаваўчая гадзіна “Падарожжа па краіне маіх правоў”.

На пачатку мерапрыемства школьнікам нагадалі, калі былі прыняты Дэкларацыя правоў дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці, а таксама распавялі, чаму важна ведаць свае правы і выконваць абавязкі.

Падчас інтэрактыўнай вандроўкі “Азбука маіх правоў” удзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзіцяці. У рубрыцы “Казачны юрыст” яны разважалі, якія правы герояў вядомых казак былі парушаны і як можна было б вырашыць сітуацыю. А ў гульні-дыскусіі “Правы і абавязкі” школьнікі абмяркоўвалі розныя жыццёвыя выпадкі і вучыліся знаходзіць правільныя адказы.

Мерапрыемства дапамагло дзецям замацаваць веды пра свае правы і абавязкі, а таксама зразумець, што павага да правоў іншых людзей — важная ўмова добразычлівых адносін у грамадстве.