На хвалі беларускай літаратуры
Каб зацікавіць дзяцей беларускай мовай і літаратурай, а таксама далучыць іх да беларускай культуры ў філіяле “Міхалішкоўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гасцёўня пад назвай “На хвалі беларускай літаратуры”.
Пад час мерапрыемства бібліятэкар знаёміла прысутных з біяграфіяй і творчай дзейнасцю беларускіх пісьменнікаў, прывяла цікавыя факты, акцэнтавала ўвагу дзяцей на тым, што творы пісьменнікаў актуальныя і сёння.
Была падрыхтавана кніжная выстава з творамі беларускіх дзіцячых пісьменнікаў. Сапраўдны інтарэс у чытачоў выклікалі вядомыя ўсім беларускія казкі. Таксама дзецям прапаноўвалася паразважаць над прыказкамі і прымаўкамі, адгадаць беларускія загадкі. А пра тое, як апраналіся нашы продкі, расказала прысутная на мерапрыемстве Марыя Осіпаўна.
Мерапрыемства дало магчымасць яшчэ раз адчуць смак роднай мовы.