На мове роднай размаўляю

Кожная пятніца — гэта наш родны дзень, дзень нашай сям’і і культуры. У рамках моўнай хвілінкі “На мове роднай размаўляю”, якая праходзіла ў філіяле “Міхалішкаўская сельская бібліятэка”, асаблівая ўвага звярталася на важнасць ведання роднай мовы, гісторыі і традыцый.

Пачалася размова з таго, што трэба ганарыцца сваёй мовай і тым, што мы беларусы, цаніць нашу багатую культуру і гістарычную спадчыну. Менавіта гэта дазваляе нам з гонарам казаць, што мы жывём у такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

Далей у рамках мерапрыемства юныя ўдзельнікі чыталі вершы, загадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах на веданне роднай мовы і гісторыі. Такі актыўны ўклад у папулярызацыю беларускіх традыцый і мовы дапамагае захоўваць і ўзбагачаць нашу культуру.