Нам ячшэ 75!

14 жніўня Дзятлаўская раённая бібліятэка сумесна з Цэнтрам культуры і народнай творчасці арганізуюць ўшанаванне юбіляраў, жыхароў горада Дзятлава “Нам яшчэ 75!”, прымеркаванае да юбілею Гродзенскай вобласці.

Мэта мерапрыемства – фарміраванне паважлівага стаўлення да старэйшага пакалення і перадача жыццёвага вопыту моладзі.

У Цэнтры культуры будзе аформлена кніжная выстава “Гродзенская вобласць – вехі гісторыі”.

Будзем рады вітаць вас па адрасе: г. Дзятлава, вул. Міцкевіча, д. 7, Цэнтр культуры і народнай творчасці. Пачатак – у 15.00.