Нам засталася спадчына

У раённай бібліятэцы для вучняў СШ №2 г. Ваўкавыска  прайшла квэст-гульня “Нам засталася спадчына”. Яна складалася з некалькіх этапаў: “З мінулага ў сучаснасць”, “Замарочкі са старой бочкі”, “Руплівыя гаспадары і іх рэчы”, “Смачна есці”, “Разумнікі і разумніцы”, “Прадметы даўніны”.

Намаганнямі бібліятэкараў былі сабраны прадметы побыту, прылады працы, адзенне і абутак беларусаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць не толькі разгледзець прадметы даўніны, але і дакрануцца да сапраўдных старадаўніх рэчаў і паспрабавалі прымяніць іх у паўсядзённым жыцці, як гэта рабілі нашы бабулі і дзядулі. З вялікім захапленнем вучні адгадвалі загадкі і разгадвалі крыжаванку.

Асаблівую складанасць выклікаў конкурс “Смачна есці”, дзе на картках былі напісаны назвы беларускіх страў і словы, што абазначаюць прадметы побыту, якія неабходна было размеркаваць на групы.

Сустрэча дапамагла ўдзельнікам мерапрыемства лепш усвядоміць, што мiнyлae – гэтa кapaнi, cyчacнae – caмo дpэвa, a бyдyчae – плoд. I як дpэвa i плoд нeмaгчымы бeз кapaнёў, тaк cyчacнae i бyдyчae нeмaгчымы бeз мiнyлaгa, бeз пaмяцi, бeз cпaдчыны.