Навукова-практычная канферэнцыя “XIII Лідскія чытанні” “Адметнасці прыроды Лідскага краю”
Рэспубліка Беларусь — дзіўная краіна, дзе прырода і чалавек існуюць у гармоніі. Лідскі край паасабліваму ўпрыгожвае нашу Радзіму. На сённяшні дзень наша агульная задача – захаваць багацце роднай прыроды і перадаць яго нашчадкам.
З гэтай нагоды ў ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы” прайшла навукова-практычная канферэнцыя “XIII Лідскія чытанні”, прысвечаная тэме “Адметнасці прыроды Лідскага краю”.
Мерапрыемства традыцыйна аб’яднала даследчыкаў, краязнаўцаў і эколагаў для абмеркавання прыроднага багацця рэгіёна. З дакладамі выступілі: навуковы супрацоўнік ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”; вядучы інжынер аховы і абароны лесу дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Лідскі лясгас”, а таксама студэнты, настаўнікі і бібліятэкары.
На тэрыторыі Лідскага раёна размешчаны тры асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі: біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Дакудаўскі”, гідралагічны заказнік мясцовага значэння “Бярэзіна”, батанічны помнік прыроды мясцовага значэння “Парк “Гарні”. Кожны – адметнасць нашага краю, пра якую выступаючыя данеслі актуальную і цікавую інфармацыю.
Дакладчыкі падзяліліся навуковымі дадзенымі, ідэямі і праектамі, якія дапамогуць у захаванні і рацыянальным выкарыстанні прыродных багаццяў рэгіёна. Выступы і дыскусіі пацвердзілі, што прырода Лідчыны — сапраўдная каштоўнасць, якую неабходна ахоўваць і захоўваць для будучых пакаленняў.
Вынікі, зробленыя на навукова-практычнай канферэнцыі, дапамогуць у развіцці экалагічных ініцыятыў, павышэнні экалагічнай свядомасці і ўмацаванні любові да роднай зямлі.