Максім Танк: фотаальбом

Максім Танк [Выяўленчы матэрыял]: фотаальбом / [аўтар праекта, укладанне, прадмова М. У. Мікуліч ; навуковы рэдактар У. В. Гніламёдаў]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 302, [1] с.

Фотаальбом прысвечаны выяўленню феномена Максіма Танка – асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры і дзяржаўна-культурнага будаўніцтва Беларусі. Ён складаецца са здымкаў, якія знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, Дзяржаўнам музеі гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнам музеі П. Броўкі, а таксама прыватных архівах Ул. Крука, Ю. Іванова, А. Каляды, Г. Жынкова, Н. Гілевіча.

М. Мікуліч падрыхтаваў своеасаблівы фотаілюстраваны летапіс багатай і складанай жыццёвай біяграфіі М. Танка. Выданне раскрывае філасофска-патрыятычныя і сацыяльна-маральныя асновы і прынцыпы яго яркай каларытнай індывідуальнасці.

Фотаальбом будзе карысны літаратуразнаўцам, гісторыкам, выкладчыкам…Усім, хто шануе мастацкі свет роднага слова.

Пазнаёміцца з выданнем “Максім Танк: фотаальбом” можна ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.