Літаратурны конкурс “У краіне фальклору”

Супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №2” правялі літаратурны конкурс “У краіне фальклору”, прысвечаны вуснай народнай творчасці. Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа №10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма” прынялі ўдзел ў спаборніцтве, якое выявіла веды дзяцей у цікавым і загадкавым свеце духоўнага багацця нашых продкаў, дзе  захаваны чалавечы вопыт і мудрасць. Конкурс быў складзены з шасці тураў пад назвамі: “Запрашаем у падарожжа”, “Казка – у жыцці падказка”,  “Загадка – розуму зарадка”, “Народныя прыкметы”, “У прыказцы — праўда свая”, “Легенды роднага краю”.

Дзякуючы высокай культурнай граматнасці і паважанаму стаўленню да народных традыцый, абедзве каманды паказалі раўназначныя вынікі, набраўшы роўную колькасць балаў.