Літаратурна-краязнаўчая гульня “Адкрывай свой родны край”
У межах праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё” ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 3” адбылося займальнае мерапрыемства — літаратурна-краязнаўчая гульня “Адкрывай свой родны край”. Юныя чытачы знаёміліся з творчасцю беларускіх дзіцячых пісьменнікаў і паэтаў, пашыралі свае веды аб гісторыі і прыродзе Беларусі. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, удзельнічалі ў пазнавальных конкурсах і рухомых гульнях, адкрываючы для сябе багацце роднага краю.