Канстытуцыя – наш закон. Па ім мы і жывём

У філіяле “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” прайшоў вусны часопіс “Канстытуцыя – наш закон. Па ім мы і жывём”.

Бібліятэкар расказала падлеткам, што такое Канстытуцыя і чаму яе яшчэ называюць Асноўным Законам, таксама пазнаёміла з гісторыяй стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі, правамі і абавязкамі грамадзян Рэспублікі Беларусь.