Знаёмцеся: новыя кнігі ў нашай бібліятэцы
Літаратурны агляд новых кніг для дзяцей “Знаёмцеся: новыя кнігі ў нашай бібліятэцы” падрыхтавалі ў філіяле “Варнянская сельская бібліятэка-клуб”.
Бібліятэкар прэзентавала юным чытачам новае паступленне кніг у фонд бібліятэкі. Дзеці з вялікай цікавасцю акунуліся ў атмасферу сучаснай літаратуры, дзе кожная старонка абяцае новыя адкрыцці. Яны пазнаёміліся з мастацкай літаратурай, з кнігамі аб прыродзе, беларускай гісторыі, аб прыгодах, аб космасе, аб сяброўстве, аб сям’і і ўзаемаадносінах у ёй.
Сапраўды, сустрэча з новай кнігай — гэта заўсёды пачатак вялікага і пазнавальнага падарожжа, якое дорыць натхненне і новыя веды!