Замкавая гара: раман

Аляшкевіч, А. Замкавая гара: раман / Алесь Аляшкевіч; [мастак А. Г. Званароў]. – Мінск: Звязда, 2019. – 413, [1] с.

Раман пераносіць чытача ў славутае ХІІІ ст. Аўтар імкнуўся стварыць зразумелы рэалістычны летапіс, героямі якога сталі вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны – князёў Войшалка, Таўцівіла, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага і інш. Гэта падрабязны аповед не толькі пра барацьбу за ўладу, незлічоныя войны і будаўніцтва гарадоў, але і пра шчырыя мроі людзей, пачуцці і хваляванні, якія ўзнікалі, напрыклад, паміж каралём Міндоўгам і каралевай Мартай…

Кніга не пакіне чытачоў раўнадушнымі, асабліва тых, каго хвалюе і цікавіць гістарычна-культурная спадчына Радзімы, бо яна дае падставу разважаць над тым, што было сапраўды неабходна і чаго лепей было б пазбегнуць.

Гістарычны раман Аляшкевіча А. “Замкавая гара” можна ўзяць у аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.