“Жывуць традыцыі – квітнее зямля”

  Этнаграфічная крыжаванка “Жывуць традыцыі – квітнее зямля” была праведзена 10 жніўня ў філіяле “Дварышчанская сельская бібліятэка” ДУК “Лідская раённая бібліятэка імя Я.Купалы”. Інтэр’ер бібліятэкі ў гэты дзень ператварыўся ў сялянскую хату, багатую сваімі традыцыямі, на якіх змалку выхоўваліся дзеці. З дапамогай крыжаванкі ўдзельнікі назвалі самыя сакральныя стравы беларусаў, без якіх не абыходзіліся не толькі ў будні, але і на святах. Гучалі вершы, якія ўсхвалялі і падкрэслілі смак хлеба, бульбы і бліноў. Усе з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, “гатавалі” розныя стравы