Жыве на ўсёй планеце народ вясёлы – дзеці

Вясёлай гульнёвай праграмай сустрэлі нядаўна Міжнародны дзень абароны дзяцей юныя чытачы філіяла “Трокеніцкая сельская бібліятэка-клуб”.

Дзетвара адправілася ў цікавае падарожжа па краіне дзяцінства, дзе іх чакалі не толькі кнігі, але і вясёлыя выпрабаванні. Актыўна ўдзельнічалі ў эстафетах і конкурсах,  разгадвалі літаратурныя загадкі на летнюю тэму, малявалі сваіх кніжных сяброў на хуткасць. Было вельмі цікава і карысна!