Жывая ніць памяці
Восень – час, калі прырода засынае, а зямля нібы спыняе свой шалёны бег. Менавіта ў гэтыя лістападаўскія дні ў хаты нашых продкаў прыходзіла адно з самых таямнічых, глыбокіх і шчырых святаў — Дзяды. Тэматычную гутарку “Жывая ніць памяці: Восеньскія Дзяды” правяла культарганізатар філіяла “Варнянская сельская бібліятэка-клуб”.
Нагадала дзецям гісторыю свята: як рыхтаваліся, якія стравы павінны былі быць на стале ў памінальны вечар. Дзеці прынялі ўдзел у хвіліне жывой памяці. Успомнілі сваіх дзядуль і бабуль. Кожны напісаў Дрэва роду.