“Жанчыны ў гісторыі Беларусі”

З аглядам літаратуры “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” супрацоўнік Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы наведала ўстанову “Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе”. Падчас сустрэчы ўвазе архівістаў былі прадстаўлены гісторыка-дакументальныя выданні і мастацкія творы, прысвечаныя выдатным жанчынам, якія пакінулі непаўторны след у шматвяковай гісторыі нашай краіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена гераіням Вялікай Айчыннай вайны.

Сярод прадстаўленых выданняў вялікую цікавасць у прысутных выклікалі кніга “Жанчыны ў партызанскім руху Беларусі” з серыі “Партызанскі архіў”. Праз прызму кніжных выданняў прысутныя змаглі прасачыць лёсы жанчын, якія стваралі гісторыю нашага краю. Гэта і слаўныя імёны мінулага — Анастасія Слуцкая, Ірына Паскевіч, Соф’я Кавалеўская, пра якіх па-мастацку і захапляльна пішуць А. Марціновіч і І. Масляніцына, і гераіні рамана А. Ананьева “Княгіня”.

Гэтыя выданні — даніна пашаны жаночай смеласці і дабрыні, якія дапамаглі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сустрэча яшчэ раз даказала: гісторыя Беларусі мае жаночы твар — адважны, мудры і светлы.