Жанчыны з легенды: гістарычныя нарысы

Бутэвіч, А. Жанчыны з легенды: гістарычныя нарысы / Анатоль Бутэвіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2017. – 95 с.

Лічыцца, што важнейшымі праблемамі ў сусветнай гісторыі займаліся выключна мужчыны. Насамрэч роля жанчын не меней значная. Беларуская зямля выхавала нямала жанчын, жыццё якіх без перабольшвання стала легендай, атулена такімі міфамі і паданнямі, што і не зразумець – праўдзівая гэта асоба ці прыдуманая мудрымі казкатворцамі.

Кніга апавядае пра некаторыя найбольш знакавыя ў беларускай гісторыі жаночыя постаці. Гэта залічаныя да ліку святых беларускай зямлі Еўфрасіння Полацкая, Юліянія Гальшанская, дачка Вітаўта Вялікага Соф’я, жанчыны, якія ўзышлі на польскі каралеўскі пасад Соф’я Гальшанская, Барбара Радзівіл, мецэнатка, без якой не выйшаў бы адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”, Магдалена Радзівіл і многія іншыя. Яны кахалі і былі каханымі, часта выходзілі замуж за невядомых ім мужчын, ехалі на край свету, траплялі ў займальныя трохкутнікі, пераадольвалі ўсе згрызоты непадзеленага кахання.

Пазнаёміцца з кнігай можна ў аддзеле краязнаўства (вул. Карбышава, 17, каб. 107). Тэл.: 71-89-54.