Жаночы вобраз у творчасці беларускіх мастакоў
У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла арт-студыя “Жаночы вобраз у творчасці беларускіх мастакоў”, прымеркаваная да Года беларускай жанчыны. Навучэнцы Навагрудскага каледжа тэхналогій і бяспекі пагрузіліся ў багацце і глыбіню нацыянальнага жывапісу, адкрыўшы для сябе ключавыя жаночыя вобразы розных эпох: ад трагічнай і стойкай “Партызанскай Мадоны” Міхаіла Савіцкага да незямнога святла і духоўнай чысціні знакамітага цыкла Аляксея Кузьміча.
Завяршылася арт-студыя інтэрактыўным фарматам: госці з азартам збіралі пазлы і прынялі ўдзел у віктарыне “Жаночы сілуэт на фоне гісторыі”, дзе адгадвалі скульптурныя ўвасабленні знакамітых суайчынніц і беларускія гарады, у якіх гэтыя помнікі ўстаноўлены.