Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч

У Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшоў вечар-прысвячэнне “Душа і сэрца Беларусі. Уладзімір Караткевіч”, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы Навагрудскага каледжа техналогій і бяспекі. Да святочнай даты ў чытальнай зале была арганізавана тэматычная выстава літаратуры, на якой прадстаўлены кнігі з інфармацыяй аб жыцці і творчай спадчыне Уладзіміра Караткевіча. Было прапанавана невялікае падарожжа па біяграфічных старонках пісьменніка, а аповед пра цікавыя факты з яго жыцця раскрыў шматграннасць асобы юбіляра. З цікавасцю працавалі навучэнцы над творчым заданнем “Душа ў фарбах і радках”, дзе патрэбна было суаднесці цытаты Уладзіміра Караткевіча з ілюстрацыямі, створанымі штучным інтэлектам па гэтых цытатах.

Завяршілася мерапрыемства літаратурнай гульнёй “Пытанні з куфэрка” пра пісьменніка-юбіляра і яго творы.