Дзень памяці “Мы павінны памятаць” прайшоў у Падольцах

Да 81-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб” прайшоў Дзень памяці “Мы павінны памятаць”.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала прысутным пра трагічныя падзеі пачатку вайны і слаўны шлях да Вялікай Перамогі. Асаблівая ўвага была ўдзелена ветэранам Астравеччыны і непасрэдна мясцовым жыхарам. Удзельнікі сустрэчы з удзячнасцю ўспомнілі імёны аднавяскоўцаў, якія мужна абаранялі Радзіму, іх баявыя дзеянні і гераічныя подзвігі.

Урачыстая частка працягнулася каля помніка загінуўшым воінам. Прысутныя ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць землякоў хвілінай маўчання. Гэта мерапрыемства стала яшчэ адным напамінам аб тым, што святы абавязак кожнага з нас — берагчы памяць аб героях.