Дзень маці — свята любові і пяшчоты

У бібліятэках ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” Тыдзень бацькоўскай любові пачаўся з віншавання дарагіх жанчын-матуль у Дзень маці.

У раённай бібліятэцы адбыўся Дзень цёплых уражанняў “Святло матчынай любові”: была падрыхтавана кніжная панарама “Два крылы адной любові” і ілюстрацыйна-мастацкая выстава “Жаночыя вобразы ў творчасці беларускіх мастакоў”. Наведвальнікі бралі ўдзел у інтэрактыве “Сямейны слоўнік. Працягніце прыказку…” — праверылі кемлівасць і, акрамя добрых кніг і віншаванняў, атрымалі яшчэ і зарад пазітыву.

У Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў конкурс чытальнікаў “Мамачка мая”. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята, выразна і эмацыянальна чыталі вершы, прысвечаныя маме. Усе ўдзельнікі паэтычнага конкурсу справіліся на выдатна і атрымалі за гэта салодкія прызы.

Брольніцкая сельская бібліятэка сабрала матуль і бабуль на цёплую віншавальную праграму “Мама — гэта цэлы свет!” з кніжнай выставай, музычнымі віншаваннямі і душэўным чаяваннем.

У Шчарсоўскай сельскай бібліятэцы прайшла паэтычная гадзіна “Будзь заўсёды са мною побач” — размова ішла пра ролю мамы і традыцыі свята.

Падчас святочнай акцыі “Мама — вобраз сэрцу дарагі” бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі павіншавала сваіх чытачак непасрэдна на іх працоўных месцах.

Дзякуй нашым матулям за любоў і клопат!