Гульня-віктарына “Прыгоды на востраве кніг”

У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка №1” адбылася яркая гульня-віктарына “Прыгоды на востраве кніг”, у якой прынялі ўдзел навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 17 г. Ліды”.

Вядучая пазнаёміла дзяцей з займальнымі казкамі: некаторыя ўрыўкі дзеці чыталі ўслых, пасля чаго праверылі свае веды ў віктарынах і загадах. Акрамя таго ўсе атрымалі асалоду ад прыгожых музычных мелодый з любімых мультфільмаў — атмасфера была цёплай і сяброўскай.

Дзякуй удзельнікам за актыўнасць і добры настрой!