Гарадскі дамавік

Петрашкевіч, М. Г. Гарадскі дамавік : аповесць-казка / Марына Петрашкевіч ; [мастак Г. Іванова]. − Мінск : Звязда, 2023. − 96 с.

Шмат гадоў пражыў у вясковай хаце дамавік Сеня. Калі вёска ўвайшла ў межы горада, гаспадары старой хаты атрымалі кватэру ў сучасным доме, а Сеню не запрасілі пераехаць разам з імі. Засмучаны бяздомны дамавічок вандруе па варожым яму горадзе ў пошуках жылля і трапляе ў розныя прыгоды.

Адчуўшы водар свежага хлеба, Сеня апынуўся ў пякарні гандлёвага цэнтра, дзе нечакана сустрэўся са зграей злосных пацукоў. Дамавічок адважна змагаецца з пацучыным войскам, але, разумеючы, што не зможа адолець яго, пакідае пякарню.

Завітаўшы ў двор шматпавярховікаў, Сеня знаёміцца з дружнай кампаніяй дваровых катоў і прымае іх запрашэнне часова пажыць з імі. Разам яны разрабляюць і паспяхова ажыццяўляюць план па перавыхаванню злога бультэр’ера Спайка, які не адзін год не даваў спакою катам.

Дзякуючы сваёй уласцівасці быць нябачным для людзей, дамавік сочыць за малалетнімі хуліганамі і шкодзіць ім. А калі хлапчукі-хуліганы задумалі скрасці планшэт у аднакласніка, Сеня рашуча папярэджвае гэта сапраўднае злачынства і нават праводзіць выхаваўчую аперацыю “Не бяры чужога”.

Аповесць-казка беларускага аўтара Марыны Петрашкевіч “Гарадскі дамавік” – кніга пра сяброўства, спачуванне і ўзаемадапамогу, непрымірымасць у барацьбе са злом.

Кнігу можна атрымаць у дзіцячым філіяле па адрасе: вул. Савецкая, 25.