Ганарымся, што мы беларусы!
У філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” адбылася інфармацыйная гадзіна “Ганарымся, што мы беларусы!” да дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Яе ўдзельнікамі сталі навучэнцы “Сярэдняй школы №16 г. Ліды імя П.М. Машэрава”.
Біблятэкар нагадала пра галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, дзень памяці і гонару ўсіх беларусаў, які стаў для нас сімвалам свабоды і міру. Навучэнцы праявілі свае веды падчас віктарыны “Мая Беларусь”, а таксама прынялі ўдзел у гульні “Працягні прыказку”.
Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Беларусь у маім сэрцы”. У канцы праграмы кожны напісаў пажаданне сваёй краіне.