Велікодныя традыцыі: ад гісторыі да творчасці
У філіяле “Варнянская сельская бібліятэка-клуб” прайшла гадзіна карысных паведамленняў “Знаёмая і незнаёмая гісторыя велікоднага яйка”. Культарганізатар установы пазнаёміла юных удзельнікаў з вытокамі святкавання Вялікадня, падзялілася цікавымі фактамі пра старажытныя легенды і сімволіку велікоднага яйка як знака адраджэння жыцця.
Тэарэтычная частка змянілася творчай майстэрняй: дзеці з вялікім імпэтам прыступілі да роспісу яек. Кожны ўдзельнік змог праявіць сваю фантазію, выкарыстоўваючы розныя арнаменты і колеры. Працэс стварэння «пісанак» стаў не толькі займальным заняткам, але і магчымасцю дакрануцца да народных традыцый.
Мерапрыемства прайшло ў атмасферы душэўнасці і радасці. Свае яркія велікодныя сувеніры, вырабленыя з любоўю і майстэрствам, дзеці забралі дадому, каб павіншаваць блізкіх са святам.