Ведаць мінулае, любіць цяперашняе

Цікавай і пазнавальнай атрымалася краязнаўчая экскурсія “Ведаць мінулае, любіць цяперашняе”, якую правялі супрацоўнікі дзіцяча-юнацкага сектара Навагрудскай раённай бібліятэкі для выхаванцаў прышкольнага аздараўленчага лагера “Зубраняты” СШ № 3 імя В. Гаховіч.

Экскурсія праходзіла ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына” ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”. Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыка-культурнымі аб’ектамі малой радзімы – навагрудскага краю, пашырылі веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя,  пра важныя факты з яго гісторыі, гісторыка-архітэктурныя помнікі. Замацавалі атрыманыя веды гульнёй “Пра мінулае і сучаснасць”.