Бібліятэкі і культурная спадчына: сучасныя накірункі работы
На базе ДУК “Астравецкая раённая бібліятэка” адбыўся чарговы міжрэгіянальны семінар бібліятэчных работнікаў на тэму “Бібліятэкі і культурная спадчына: сучасныя накірункі работы”. Астравецкі раён наведалі бібліятэчный спецыялісты ДУК “Пастаўская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”. Праграма семінара атрымалася цікавай і насычанай.
У час прафесійнага мерапрыемства калегі з Пастаў пазнаёміліся з асаблівасцямі работы комплекснай установы, наведаўшы Міхалішкаўскую сельскую бібліятэку, Мальскую сельскую бібліятэку-клуб, Дзіцячую бібліятэку, з новымі формамі і метадамі работы, праектамі, з выкарыстаннем новых тэхналогій.
Была праведзена аглядавая экскурсія па шматфункцыянальнаму комплексу. Прысутныя пазнаёміліся з работай Астравецкай раённай бібліятэкі. Удзельнікі семінара даведаліся пра краязнаўчыя базы і інтэрактыўныя формы работы, конкурсы і наватарскія распрацоўкі, якія садзейнічаюць папулярызацыі кнігі і чытання ў нашым рэгіёне.
Затым госці частаваліся духмянай кавай з жалудоў і выслухалі пра жалудовы напой і яго ўзнікненне.