Бібліятэка — твой сябар

15 верасня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень бібліятэк. Да гэтага свята ў дзіцяча-юнацкім сектары Навагрудскай раённай бібліятэкі рыхтаваліся загаддзя: святочна аформілі памяшканне і запрасілі чытачоў на Дзень адчыненых дзвярэй, які прайшоў у фармаце літаратурнага кафэ.

Мерапрыемства пачалося з экскурсіі “Пазнаёмімся з бібліятэкай нанова”, на якой дзеці даведаліся шмат цікавага пра бібліятэку, а таксама паспрабавалі сябе ў ролі бібліятэкараў. А яшчэ юных чытачоў чакала літаратурна-гульнявая праграма “Смачнае чытанне”. Удзельнікі зазірнулі ў Біблія-буфет і азнаёміліся з меню. А ў меню ўваходзілі пяць раздзелаў з віктарынамі і загадкамі.

А яшчэ міні-гульня “Салодкі шар” з фантамі і гульня “Цытаты з кніг”.  Таксама ў гэты дзень дзейнічала акцыя “Запішыся ў бібліятэку — атрымай падарунак”. Удзельнікам вельмі спадабаўся незвычайны фармат мерапрыемства і многія захацелі стаць чытачамі бібліятэкі.