Беларускія пісьменнікі – дзецям
З мэтай папулярызацыі беларускай мастацкай літаратуры, знаёмства з творчасцю айчынных аўтараў і выхавання любові да роднай мовы 21 жніўня ў філіяле “Лідская гарадская бібліятэка № 4” у рамках праекта “Кожная пятніца — роднае, сваё!” адбылася літаратурна-пазнавальная сустрэча “Беларускія пісьменнікі — дзецям”.
Вучні малодшага школьнага ўзросту пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, даведаліся пра цікавых аўтараў і іх творы. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыне, адгадвалі беларускія загадкі, чыталі ўрыўкі з міфаў і легенд беларускага народа.
Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна. Юныя чытачы пераканаліся, што беларуская літаратура багатая на займальныя гісторыі, мудрыя казкі і чароўныя вобразы, а родная мова — прыгожая і мілагучная