Беларуская казка – розуму падказка

У літаратурную вандроўку пад назвай “Беларуская казка – розуму падказка” адправіліся вучні Гудагайскай СШ.

Бібліятэкар філіяла “Гудагайская сельская бібліятэка-клуб” расказала пра ролю беларускай казкі.

Мерапрыемства працягвалася інтэрактыўна і творча: бібліятэкар растлумачыла, чаму беларуская казка важная для фарміравання мовы, маралі і народнай памяці — казка вучыць дабрыні, смеласці, кемлівасці, захоўвае архаічную лексику і вобразную культуру, дапамагае развіваць уяўленне і моўныя навыкі ў дзяцей.

Дзеці адгадвалі казку па ўрыўку “Казкі-сёстры”, праслухалі і абмеркавалі казку “Музыкі”.