Барацьба за задароўе: супраць наркагандлю і залежнасці
1 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў, закліканы прыцягнуць увагу да глабальнай пагрозы здароўю насельніцтва. Гэтая дата падкрэслівае неабходнасць актыўнай прафілактыкі нарказалежнасці, асабліва сярод моладзі, і барацьбы з распаўсюджваннем псіхаактыўных рэчываў.
З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшлі дні інфармацыі “Барацьба за здароўе: супраць наркагандлю і залежнасці”. Удзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа і каледжа тэхналогій і бяспекі.
У якасці галоўнага эксперта са змястоўным лекторыем па тэме прафілактыкі выступіла памочнік урача-эпідэміёлага ДУ “Навагрудскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Ангеліна Дзмітрыеўна Паршуціч.
У ходзе выступлення лектар прадставіла сістэматызаваны матэрыял, у якім раскрыла медыцынскія і сацыяльныя аспекты фарміравання розных відаў залежнасцей, а таксама іх разбуральны ўплыў на асобу і грамадства. Асобная ўвага была ўдзелена прававым наступствам, звязаным з ужываннем і распаўсюджваннем забароненых рэчываў.
Падчас сустрэчы навучэнцы змаглі вызначыць галоўныя складнікі для цэласнай пабудовы ўласнага “Я” і прапанавалі свае варыянты для падтрымання здаровага ладу жыцця.