Аднакурснікі

Пяшко, І. Р. Аднакурснікі: аповесці і эсэ / Іван Пяшко. – Мінск: Звязда, 2025. – 196, [2] с.

Калі чуем слова “аднакурснікі”, нам уяўляецца вясёлая студэнцкая гісторыя, поўная маладосці і бесклапотнасці. Але раман Івана Пяшко з такой назвай – гэта нешта значна больш глыбокае. Гэта голас цэлага пакалення, якое ўвайшло ў дарослае жыццё праз полымя Вялікай Айчыннай вайны. Пакаленне, якое не ведала слоў “немагчыма” і “здаюся”. Яны вучыліся, кахалі, працавалі і верылі ў будучыню тады, калі сённяшні дзень здаваўся апошнім.

Кніга “Аднакурснікі” – гэта шчыры аўтабіяграфічны аповед. Аўтар падзяліўся з чытачамі самым патаемным: сваімі ўспамінамі пра дзяцінства, якое апаліла вайна, пра юнацкія ідэалы, пра студэнцкія гады і пра тое, як людзі падымалі з руін родную зямлю.

Асобнае месца ў творы займае тэма студэнцтва – менавіта таго самага “аднакурсніцтва”, якое стала пуцёўкай у жыццё для тых, хто прыйшоў у ВНУ абпаленымі вайной, але не страціўшымі веры ў веды, сяброўства і справядлівасць.

Праз успаміны аўтара перад намі разгортваецца гісторыя ўсёй краіны. Кніга дапаможа зразумець, як жылі ў 1940-50 гг., як захоўвалі любоў да Радзімы і адзін да аднаго ў самых нечалавечых умовах.

Гэта размова з мінулым, якая дапамагае лепш зразумець сябе ў сучасным. Пакуль жывая памяць, пакуль чытаем такія кнігі – жыве і сувязь пакаленняў.

Запрашаем за кнігай у аддзел абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, 2 паверх, (каб. 201).