Бібліятэка пачатковай школы

Наша родная мова – самая прыгожая і вельмі мілагучная. Яна – нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной; яна цёплая, як матуліна пяшчота. Каб даць магчымасць дарослым і дзецям адчуць смак роднай мовы, выдавецтвам “Мастацкая літаратура” была створана серыя “Бібліятэка пачатковай школы”. Гэта не проста серыя, гэта – літаратурная скарбонка для малодшых школьнікаў, якая аб’яднала беларускіх аўтараў рознага часу. Сёння вашай увазе прадстаўлены 3 кнігі з гэтай серыі. Запрашаем на прагляд!
Чакаем вас у юнацкім аддзеле па адрасе: вул. Ажэшка, 17.