Моўныя скарбы роднага краю

Чарговае пасяджэнне літаратурна-краязнаўчага клуба “Крынічка” прайшло 13 сакавіка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка”. На гэты раз бібліятэкар арганізавала для ўдзельнікаў клуба мовазнаўчы кірмаш “Моўныя скарбы роднага краю”.

Мэта сустрэчы – зацікавіць вучняў вуснай народнай творчасцю беларускага народа, развіць іх вуснае маўленне, узбагаціць слоўнікавы запас, выхоўваць павагу да беларускага народа і любоў да роднай мовы.

Вучнi адгадвалi загадкi-галаваломкі, дапаўнялi прыказкi і прымаўкi, гулялi ў перакладчыкаў, чыталі скарагаворкі на хуткасць. З вялікім задавальненнем дзеці ўзгадвалі самыя цікавыя беларускія народныя казкі, выконвалі шматлікія заданні: “Хованкі”, “Жывы-не жывы” і інш.