Жаночы голас беларускай літаратуры

17 сакавіка, у кніжную гасцёўню “Жаночы голас беларускай літаратуры”, у Навагрудскую раённую бібліятэку былі запрошаны студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа. Год беларускай жанчыны – добрая нагода яшчэ раз успомніць імёны знакамітых літаратараў-жанчын, адзначыць каштоўнасць іх працы, талент і інтэлект. Агульнымі намаганнямі юнакоў і дзяўчат былі вызначаны імёны і прозвішчы беларускіх пісьменніц і паэтак і суаднесены з іх партрэтамі. “Жаночы погляд”: 9 беларускіх аўтаркаў і кніг – такая падборка беларускай прозы ад нашых таленавітых суайчынніц стала прадаўжэннем тэмы. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра адметнасць унутранага свету жанчын-пісьменніц, выбар тэм і іх асэнсаванне, асаблівасцях стылю. Цікавасць выклікала дэманстрацыя відэа-інтэрв’ю з маладой сучаснай пісьменніцай, студэнткай Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту, Палінай Корневай. Штогод у свеце адзначаюцца юбілейныя даты пісьменнікаў і паэтаў. Не стаў выключэнне і 2026 год. Літаратурныя юбілеі пазначаны імёнамі Цёткі, Ніны Тарас, Валянціны Коўтун, Валянціны Кадзетавай, Алены Брава. Сустрэча, спадзяемся, стане імпульсам прачытаць упершыню ці перачытаць кнігі беларускіх аўтараў-жанчын, майстроў слова.