Юбіляры сакавіка
25 гадоў з часу стварэння эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі (2001).
2 – 130 гадоў з дня нараджэння Глякоўскага Станіслава Антонавіча (1896, г.п.Поразава Свіслацкага раёна – 1941), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, публіцыста, каталіцкага святара, доктара тэалогіі. Працаваў вікарыем у Ваўкавыску.
2 – 120 гадоў з дня нараджэння Дземідовіча Барыса Паўлавіча (1906, Навагрудак – 1977), вучонага-матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Расіі.
2 – 90 гадоў з дня нараджэння Ткачука Генадзя Ілліча (1936 – ?), перадавіка сельскай гаспадаркі, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). У 1980-1998 гг. працаваў у калгасах “Перамога” і “Скідзельскі” Гродзенскага раёна.
3 – 130 гадоў з дня нараджэння Архіепіскапа Ермагена (у свеце Голубеў Аляксей Сцяпанавіч; 1896 – 1978), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы. У 1965-1978 гг. жыў у Жыровіцкім манастыры (Слонімскі раён).
5 – 75 гадоў з дня нараджэння Байчорава Уладзіміра Мухтаравіча (нар. у 1951 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне экалогіі і гідрабіялогіі, доктара біялагічных навук.
6 – 90 гадоў з дня нараджэння Александровіча Івана Францавіча (1936, в.Варняны Астравецкага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі хімічных валокнаў.
6 – 80 гадоў з дня нараджэння Таранцея Віктара Пятровіча (нар. у 1946 г., в.Ізабелін Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, доктара педагагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1979 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
6 – 80 гадоў з дня нараджэння Шухно Валянціна Міхайлавіча (1946 г., Слонім – 2005), беларускага дзяржаўнага дзеяча, вучонага-эканаміста, педагога.
8 – 125 гадоў з дня нараджэння Карповіча Аляксандра Вікенцьевіча (1901, в.Трашчычы Карэліцкага раёна – 1986), беларускага выдаўца, актывіста КПЗБ.
8 – 90 гадоў з дня нараджэння Ракіцкай Лідзіі Міхайлаўны (1936 – 2006), беларускага гісторыка. З 1975 г. працавала ў ГрДМІ.
10 – 100 гадоў з дня нараджэння Супруна Васіля Рыгоравіча (1926, в.Глоўсевічы Слонімскага раёна – 2007, Слонім), краязнаўца, археолага, гісторыка, пісьменніка.
14 – 80 гадоў з дня нараджэння Рыбакова Мікалая Мікалаевіча (1946, г.п.Іўе – 1986), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, камандзіра ўзвода па рамонту бранетанкавай тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Батвінкова Мікалая Іванавіча (1936 – 2021), беларускага вучонага-хірурга, члена-карэспандэнта БАМН, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь. З 1968 г. працаваў у ГрДМУ. Яго імя занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці (2004).
15 – 70 гадоў з дня нараджэння Паўлоўскай Людмілы Васільеўны (нар. у 1956 г.), актрысы, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Артыст года”. З 1983 г. працуе ў Гродзенскім абласным тэатры лялек.
15 – 75 гадоў з дня заснавання ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат” у складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам” (1951).
16 – 110 гадоў з дня нараджэння Нечыпарэнкі Аляксандра Захаравіча (1916 – 1980), беларускага ўролага-анколага, ваеннага хірурга, педагога. З 1968 г. працаваў у ГрДМІ.
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Трацяка Янкі (Іван Іванавіч; нар. у 1956 г., в.Труханава Смаргонскага раёна), беларускага культуролага, краязнаўца, педагога. З 1991 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
18 – 170 гадоў з дня нараджэння Вольтэра Эдуарда Аляксандравіча (1856 – 1941), гісторыка, філолага, этнографа, археолага. У 1890-х гг. даследаваў старажытныя могільнікі Беларускага Панямоння, збіраў археалагічныя і этнаграфічныя матэрыялы ў Гродзенскай губерні.
20 – 130 гадоў з дня нараджэння Кульбака Майсея Саламонавіча (1896, Смаргонь – 1937), яўрэйскага паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка.
22 – 120 гадоў з дня нараджэння Цыгельніцкай Фані Абрамаўны (1906 – 1988), дзяячкі рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1944-1963 гг. – на партыйнай і савецкай рабоце ў Гродне і Гродзенскай вобласці.
22 – 80 гадоў з дня нараджэння Яканюка Вадзіма Лявонцьевіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага музыказнаўца, піяніста, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011).
22 – 30 гадоў з дня нараджэння Смолка Вiкторыі Валер’еўны (нар. у 1996, Гродна), гродзенскай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі (2017), лаўрэата шматлiкiх гарадскіх, рэспубліканскіх і міжнародных творчых конкурсаў-фестываляў у намінацыі “Паэзія”.
26 – 80 гадоў з дня нараджэння Ануфрыка Славаміра Сцяпанавіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1975 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.
27 – 125 гадоў з дня нараджэння Сукачова Данілы Кірэевіча (1901 – 1973), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 1947-1957 гг. – старшыня Гродзенскага райвыканкама.
27 – 75 гадоў з дня нараджэння Апановіча Васіля Ніканоравіча (нар. у 1951 г., в.Клепачы Слонімскага раёна), савецкага і расійскага ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала.
28 – 120 гадоў з дня нараджэння Кляпацкага Барыса Іванавіча (1906 – 1966, Гродна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1960 г. працаваў у ГрДМІ.
30 – 100 гадоў з дня нараджэння Баканскай Веры Васільеўны (1926 – 2012), вучонага ў галіне патафізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1960-1994 гг. працавала ў ГрДМІ.
30 – 95 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча Аляксея Міхайлавіча (1931 – 2022), беларускага вучонага, педагога, літаратуразнаўца і краязнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1994), Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006). Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 17 кніг. У 1957-2017 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.