Інтэлектуальны турнір “Родная мова, цудоўная мова”

У філіяле “Дзіцячая бібліятэка” быў праведзены інтэлектуальны турнір “Родная мова, цудоўная мова”, прысвечаны Дню роднай мовы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел вучні СШ №3.

За званне лепшых знаўцаў роднай мовы змагаліся дзве каманды: “Каласочкі” і “Званочкі”. Удзельнікі прайшлі праз шэраг цікавых і складаных заданняў, якія дазволілі ім прадэманстраваць свае веды і кемлівасць. Яны адгадвалі загадкі, выступалі ў ролі перакладчыкаў, складалі шарады, расшыфроўвалі фразеалагізмы і шыфроўкі, хутка і выразна чыталі беларускія скарагаворкі. Акрамя таго, удзельнікі ўзгадвалі знакамітых беларускіх пісьменнікаў па іх партрэтах і нават бралі на сябе ролю карэктараў, выпраўляючы памылкі ў “школьным дыктанце”.

Турнір прайшоў надзвычай цікава і пазнавальна. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі выдатныя вынікі, пацвердзіўшы свае глыбокія веды беларускай мовы.