У пошуках месца пад сонцам

У бібліятэчнай цішыні жывуць цэлыя сусветы. . Яны не гучаць з вокладак бестселераў, а ціха чакаюць свайго часу на паліцах, напоўненыя гісторыяй, галасамі і пейзажамі мінулых эпох. Мы проста павінны ведаць, дзе іх шукаць.
Мы пачынаем праект “Кніга шукае чытача”, каб паведаць вам пра (НЕ)заслужана (НЕ)забытыя кнігі, заклікаць вас чытаць не толькі літаратурныя навінкі, але і гісторыі, правераныя часам.
Таіса Мікалаеўна Бондар “Павуцінне”
У першым выпуску гэтага праекта мы вырашылі расказаць вам пра раман-містэрыю “Павуцінне” беларускай пісьменніцы Таісы Мікалаеўны Бондар – аўтара мноства паэтычных зборнікаў і празаічных твораў. Асноўнымі матывамі яе творчасці з’яўляюцца асэнсаванне гістарычнага шляху беларускага народа, імкненне да веры, лёс жанчыны і пошук свайго месца ў жыцці.
