Дзяцінства, апаленае вайной
Напярэданні Дня юнага героя-антыфашыста, які адзначаецца 8 лютага, у дзіцяча-юнацкім сектары Навагрудскай раённай бібліятэкі прайшоў урок мужнасці “Дзяцінства, апаленае вайной”. Гэта дата — даніна памяці ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія ў гады вайны сталі на абарону сваёй зямлі нароўні з дарослымі.
Да мерапрыемства была арганізавана тэматычная кніжная выстава, на якой былі прадстаўлены як дакументальныя нарысы, так і мастацкія творы. Падчас сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі вучняў з гераічнымі лёсамі Марата Казея, Зіны Партновай, Лёні Голікава, Валі Коціка і іншых юных патрыётаў. Прысутныя ўспомнілі тых, хто не па гадах стаў дарослым, чыё дзяцінства было напоўнена такімі выпрабаваннямі, у якія сёння цяжка паверыць. Дзеці з цікавасцю слухалі гісторыі пра тое, як іх аднагодкі станавіліся разведчыкамі і сувязнымі ў партызанскіх атрадах, праяўляючы неверагодную смеласць і знаходлівасць.
Сустрэча паказала, што вайна — гэта не проста старонкі падручнікаў, а мільёны скалечаных лёсаў і перарваных мараў. Памяць аб юных героях-антыфашыстах, хлопчыках і дзяўчынках, якія аддалі жыцці для агульнай Перамогі, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання