Кожная пятніца – роднае, сваё!

Філіял “Інтаграваная бібліятэка аграгарадка Васілевічы” прыняў удзел у праекце “Кожная пятніца — роднае, сваё”.

На фальклорныя пасядзелкі “Жывая вада бацькоўскіх крыніц” былі запрошаны вучні ДУА “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” і майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Майстры пазнаёмілі ўдзельнікаў з экспанатамі зробленымі сваімі рукамі і з народнай творчасцю. Вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды, прадзеды — неабходна.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар прадставіла кніжную выставу “Тут гавару з зямлёй на роднай мове” і распавяла пра традыцыі беларускіх вячорак. Удзельнікі даведаліся, як нашы продкі бавілі час: не толькі спявалі, але і расказвалі небыліцы ды гулялі ў народныя гульні. Таксама прайшоў цікавы конкурс жартаў, анекдотаў і гумарэсак.