Творца праўдзівага жыцця

З мэтай папулярызацыі творчай спадчыны Івана Шамякіна ў  Астравецкай раённай бібліятэцы  для вучняў СШ №2 быў праведзены літаратурны вечар “Творца праўдзівага жыцця”, прымеркаваны да 105-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Разам з бібліятэкарам падлеткі перагарнулі старонкі біяграфіі класіка беларускай літаратуры, падрабязней пагутарылі аб яго дзяцінстве і юнацкіх гадах. Вучні прыпаміналі творчую спадчыну пісьменніка, даведаліся пра экранізацыі яго твораў. Напрыканцы сустрэчы падлеткі праверылі сваю эрудыцыю ў літаратурнай гульні “Пазнай пісьменніка па яго творах”.