Жывое слова Івана Шамякіна

30 студзеня 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка і лаўрэата шматлікіх прэмій – Івана Пятровіча Шамякіна. Да гэтай знамянальнай падзеі ў аддзеле абанемента арганізавана выстава “Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…”, якая адлюстроўвае галоўныя этапы яго жыццёвага і творчага шляху.
На выставе прадстаўлены зборы твораў розных гадоў выдання: Шамякін, І. П. Збор твораў: у 23 т., “Тэксталогія твораў Івана Шамякіна: па выніках выдання Збору твораў у 23 тамах”, Шамякін, І. П. “Збор твораў, (1945―1980)”; асобныя творы аўтара: “Петраград-Брэст”; “Злая зорка”; “Сатанінскі тур”, “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”; “Трывожнае шчасце”; “Шлюбная ноч”; “Вялікая княгіня”; “Крыніцы”; “Гандлярка і паэт” і інш.; біяграфічныя і літаратуразнаўчыя публікацыі даследчыкаў яго творчасці: Іван Шамякін. “Летапісец эпохі”, Шамякіна, Т. І. “Іван Шамякін: вядомы і невядомы”, Мушынскі, М. І. “Летапіс жыцця і творчасці І. П. Шамякіна”і інш.
Экспазіцыя “Залаты фонд беларускай літаратуры: жывое слова… Івана Шамякіна” знаходзіцца ў аддзеле абанемента па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.