Юбіляры снежня
25 гадоў з часу ўключэння “Замкавага комплексу “Мір” у Спіс Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА (2000).
85 гадоў з часу заснавання ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” (1940).
1 – 90 гадоў з дня нараджэння Абабкавай-Чэкель Марыі Аляксандраўны (нар. у 1935 г., в. Сухмяні Гродзенскага раёна), прадзільшчыцы Гродзенскага тонкасуконнага камбіната, Героя Сацыялістычнай Працы (1960).
2 – 80 гадоў з дня нараджэння Скрамблевіча Баляслава Антонавіча (нар. у 1945 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастак па металу, мастацкая коўка).
5 – 100 гадоў з дня нараджэння Шарэцкага Віктара Канстанцінавіча (1925, в.Дзяляцічы Навагрудскага раёна – 1993), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, харавога дырыжора, заслужанага работніка культуры Беларусі. У 1951-1966 гг. – настаўнік Бараўскай СШ Іўеўскага раёна. У 1951-1989 гг. кіраваў Бараўскім народным хорам.
5 – 70 гадоў з часу заснавання ДУА “Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў” (1955).

13 – 190 гадоў з дня нараджэння Гіргаса Уладзіміра Фёдаравіча (1835, Гродна – 1887), расійскага мовазнаўца-арабіста, педагога, доктара мовазнаўства, прафесара.
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Гурына Сцяпана Сафронавіча (1935 г., в.Ляпёшкі Іўеўскага раёна – ?), беларускага вучонага ў галіне парашковай металургіі, доктара тэхнічных навук, прафесара.
16 – 70 гадоў з дня нараджэння Лугачовай Таццяны Аляксееўны (нар. у 1955 г., Гродна), беларускага гісторыка, педагога. З 1977 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

18 – 90 гадоў з дня нараджэння Галіноўскай Ніны Васільеўны (1935 – ?), беларускай дзіцячай паэткі. У 1958 г. працавала выхавацелькай дзіцячага дома ў в.Лунна Мастоўскага раёна.
18 – 225 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Іосіфа Іванавіча (1800 – 1881), беларускага вучонага-геадэзіста, тапографа, ганаровага члена Рускага геаграфічнага таварыства. Меў родавы маёнтак Хадзькоўшчына ў Ашмянскім павеце. У 1822 г. вёў трыянгуляцыйныя работы ў Гродзенскай губерні.
21 – 20 гадоў з часу стварэння Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (2005).
22 – 90 гадоў з дня нараджэння Хутарскай Ларысы Мікалаеўны (1935 – 2004), расійскага і беларускага фізіка. З 1974 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.
23 – 125 гадоў з дня нараджэння Леашэні Яўгена Варфаламеевіча (1900, Слонім – 1981), генерал-лейтэнанта інжынерных войск Савецкай Арміі, краязнаўца, педагога, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава I ступені, ордэнам Кутузава II ступені, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Багдана Хмяльніцкага II ступені.
25 – 230 гадоў з часу стварэння Слонімскай губерні (наместніцтва), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Расійскай імперыі (1795-1796).

25 – 90 гадоў з дня нараджэння Арцюховіч Зінаіды Мікалаеўны (нар. у 1935 г.), беларускага дзеяча культуры, педагога. У 1960-2010 гг. працавала ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, Гродзенскім культасветвучылішчы, упраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
26 – 100 гадоў з дня нараджэння Семянкова Віктара Іванавіча (1925 – 2015), беларускага правазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара юрыдычных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, кавалера ордэна “Знак Пашаны”. У 1954-1958 гг. працаваў народным суддзёй Зэльвенскага раёна.
26 – 80 гадоў з дня нараджэння Кузняцова Барыса Купрыянавіча (нар. у 1945 г.), беларускага вучонага ў галіне біяфізікі. У 1973-1976 гг. працаваў у аддзеле рэгуляцыі абмена рэчываў АН БССР у Гродне. У 1967-1990 гг. – у Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.
28 – 60 гадоў з дня нараджэння Якавенкі Юрыя Уладзіміравіча (нар. у 1965 г.), беларускага мастака-графіка, лаўрэата і дыпламанта міжнародных конкурсаў і выстаў.