Хвілінка інфармацыі “Права детей в сказках”

Філіял “Лідская гарадская бібліятэка №1” запрасіў юных наведвальнікаў  ДУА “Дзіцячы сад №7 г.Ліды” на хвілінку інфармацыі “Права детей в сказках”, прысвечаную Міжнароднаму дню правоў чалавека.

Спачатку бібліятэкар адзначыла, што самымі галоўнымі дакументамі ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы любога чалавека і правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя праў чалавека і Канвенцыі ААН “О правах ребёнка”. Прымаючы ўдзел у прававой гульні-віктарыне “Кто нарушил права”, дзеці абмяркоўвалі, якія правы былі парушаны ў казках “Колобок”, “Золушка”, “Лиса и заяц”, “Красная шапочка”, “Дюймовочка”, “Серая шейка”, “Три  поросёнка” і іншыя. А гэта: права на жыццё і волю, права жыць у сям’і, права на адпачынак і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікаўнасцю праглядзелі відэаролік “Мы в ответе за свои поступки”, а таксама мультфільм аб правах дзіцяці.

У канцы мерапрыемства ў рамках права на адпачынак і забавы дзеці вадзілі карагод каля святочнай ёлкі.