Зямля пад белымі крыламі
Літаратурная гадзіна “Зямля пад белымі крыламі”, да 95-годдзя з дня нараджэння таленавітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, прайшла ў філіяле “Падольская сельская бібліятэка-клуб”.
Прысутныя нагадвалі біяграфію аўтара, аналізавалі творы, чыталі вершы, урыўкі з твораў. Прымалі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыны па творчасці пісьменніка.